26 красавiка 2024, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны банкір Літвы: Краіна перажывае залаты век

8
Галоўны банкір Літвы: Краіна перажывае залаты век
Фота: charter97.org

Экспэрт распавёў аб стане літоўскай эканомікі.

Кіраўнік Цэнтрабанка Вітас Васіляўскас распавёў, што пакупніцкая здольнасць літоўцаў расце хутчэй за кошты. З ягоных слоў, эканоміка і геапалітыка краіны цяпер «перажываюць залаты век», паведамляе delfi.lt.

Акрамя таго, экспэрт сказаў: каб набыць жыллё ў Літве, трэба працаваць менш, чым да крызісу 2008 года. За год больш за ўсё выраслі заробкі ў IT, гатэльным сектары і ахове здароўя (16,5%, 14,4% і 13,2% адпаведна). Найменшы рост назіраўся ў дзяржсектары - 6%. Пры гэтым у гарадах краіны беспрацоўе ўпала да 4% і работнікаў не стае.

Васіляўскас агучыў, што галоўнай праблемай краіны ў будучыні стане павелічэнне няроўнасці і недахоп канкурэнцыі паміж банкамі, якіх у Літве цяпер усяго тры. На сусветным узроўні яе турбуюць Brexit, выбары ў Еўрапарламент і гандлёвыя войны паміж ЗША і Кітаем.

Найбліжэйшым часам рост эканомікі запаволіцца, распавёў кіраўнік ЦБ, але крызісу не будзе. На гэта паўплывае таксама сусветная тэндэнцыя да зніжэння экспарту. З ягонага прагнозу, рост ВУП у 2019 годзе будзе на ўзроўні 2,8%, у 2020 годзе – 2,6%, у 2021 годзе – 2,4%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках