26 красавiка 2024, Пятніца, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз прадоўжыў зброевае эмбарга ў дачыненні да Беларусі

1
Еўразвяз прадоўжыў зброевае эмбарга ў дачыненні да Беларусі

Таксама ЕЗ прадоўжыў санкцыі супраць чатырох беларускіх грамадзянаў.

20 лютага амбасадары ЕЗ прадоўжылі на год эмбарга на пастаўкі зброі і спецсродкаў Беларусі, а таксама санкцыі супраць чатырох беларускіх грамадзянаў.

Пра гэта піша RFE/RL.

Эмбарга, якое штогод прадаўжалася з моманту ягонага ўвядзення ў 2011 годзе, не прадугледжвае ніякіх новых забаронаў.

За апошнія два гады Вугоршчына здолела выключыць са спісу біятлонныя вінтоўкі і іншыя віды зброі, якія выкарыстоўваюць у спорце.

Сёлета Вугоршчына спачатку хацела звязаць прадаўжэнне эмбарга з хуткім прыняццем прыярытэтаў партнёрства з Беларуссю – дакументам ЕЗ, які вызначае будучыя стасункі блока з Менскам у такіх сферах, як міжчалавечыя кантакты, экалагічныя пытанні, эканамічнае супрацоўніцтва і правы чалавека, пра што вядуцца перамовы цягам двух гадоў.

Дакумент "Прыярытэты партнёрства" быў блізкі да падпісання ў 2018 годзе, але Літва настойвала на ўключэнні некалькіх гарантый датычна Астравецкай атамнай электрастанцыі, якая будуецца з расейскай дапамогай у Беларусі ўсяго за 50 км ад літоўскай сталіцы Вільні.

"Пад ціскам 27 краінаў-чальцоў ЕЗ раней у лютым Будапешт адмовіўся ад патрабаванні звязаць гэтыя два пытанні, але існавала дамоўленасць, што Беларусь прыме тое, што крыніцы называюць "падзеяй высокага ўзроўню", у рамках Усходняга партнёрства ў кастрычніку", – гаворыцца ў матэрыяле .

Мяркуецца, што чатыры чалавекі, унесеныя ў спіс забароны на візы і замарожванне актываў, згулялі ключавую ролю ў нераскрытых знікненнях чатырох беларусаў у 1999–2000 гадах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках