26 красавiка 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паўночны струмень-2»: Амбасадары ЕЗ зацвердзілі тэкст змяненняў у газавай дырэктыве

1
«Паўночны струмень-2»: Амбасадары ЕЗ зацвердзілі тэкст змяненняў у газавай дырэктыве

Увесь газаправод цяпер будзе падпарадкоўвацца правілам Еўразвязу.

Камітэт сталых прадстаўнікоў дзяржаў ЕЗ (Coreper) узгадніў праект паправак да газавай дырэктывы ЕЗ, якія тычацца праекта газаправода «Паўночны струмень-2».

Пра пастанову камітэта паведаміла прэс-служба Рады ЕЗ у Twitter, паведамляе eurointegration.com.ua.

«Правілы газавага рынку ЕЗ будуць ужывацца да трубаправодаў і з трэціх краін. Coreper ухваліў пагадненне паміж Румыніяй, якая старшынюе ў ЕЗ, і Еўрапарламентам аб газавай дырэктыве», - гаворыцца ў паведамленні.

Мэтай прапанаваных паправак з'яўляецца забеспячэнне таго, каб правілы, якія рэгулююць унутраны рынак газу ў ЕЗ, ужываліся да газатранспартных ліній паміж дзяржавай-чальцом і трэцяй краінай.

«Гэта зробіць нарматыўна-прававую базу ЕЗ больш паслядоўнай, падвысіць празрыстасць і забяспечыць прававую пэўнасць як для інвестараў у газавай інфраструктуры, так і для карыстальнікаў сеткі», - гаворыцца ў паведамленні Рады ЕЗ.

Раней амбасадары ЕЗ унеслі нямецка-французскую папраўку ў праект змяненняў, якая абмяжоўвае выкарыстанне права ЕЗ да газаправодаў на морах.

Гаворка ідзе пра ўжыванне права ЕЗ толькі да тых частак газаправода, якія пралягаюць у тэрытарыяльных водах дзяржавы-чальца ўздоўж трасы газаправода. Таму, газавай дырэктыве ЕЗ будзе падпарадкоўвацца толькі тая частка «Паўночнага струменю-2», якая будзе праходзіць у тэрытарыяльных водах Нямеччыны.

Часткі газаправода за межамі вод Нямеччыны будуць падпарадкоўвацца правілам міжнароднага пагаднення, укладзенага Берлінам і Масквой. Тэарэтычна ж увесь газаправод павінен падпарадкоўвацца правілам ЕЗ, аднак дзяржавы-чальцы былі вымушаныя пагадзіцца на французска-нямецкую папраўку.

Для канчатковага зацвярджэння патрэбнае яшчэ галасаванне Рады ЕЗ у энэргетыцы, наступнае пасяджэнне якой запланаванае на 4 сакавіка, а таксама Еўрапарламента. Чакаецца, што еўрадэпутаты разгледзяць пытанне на пленарнай сесіі ў красавіку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках