26 красавiка 2024, Пятніца, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Амбасада ЗША павіншавала беларусаў з Днём роднай мовы

5
Відэафакт: Амбасада ЗША павіншавала беларусаў з Днём роднай мовы

Супрацоўнікі амбасады прачыталі ўрыўкі зь вершаў беларускіх пісьменьнікаў.

Амбасада ЗША ў Менску павіншавала беларусаў зь Міжнародным днём роднай мовы. З нагоды сьвята супрацоўнікі амбасады прачыталі ўрыўкі зь вершаў беларускіх пісьменьнікаў, прысьвечаныя матчынай мове, перадае «Радыё Свабода».

Павераная ў справах США ў Беларусі Джэнiфэр Мур прачытала частку верша Ларысы Генiюш «Мая мова».

Дарадца ў эканамічных пытаньнях амбасады ЗША Монiка Сэндар павіншавала беларусаў урыўкам зь верша Ўладзімера Караткевіча «Дом сябра».

Відэа зь віншаваньнем былі разьмешчаныя на афіцыйных старонках амбасады ў сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках