26 красавiка 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое будзе надвор'е на выходных

Якое будзе надвор'е на выходных

У пятніцу ападкаў не чакаецца.

22 лютага надвор'е ў Беларусі пераважна будзе вызначаць перыферыя халоднага скандынаўскага антыцыклону, уночы і раніцай на паўднёвым захадзе краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, паведамляе Гідрамет.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Без істотных ападкаў, толькі ўночы і раніцай на паўднёвым захадзе Берасцейскай вобласці снег, слабая мяцеліца. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны парывісты, уночы на ўсходзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7 ..- 13°С, на паўднёвым захадзе -3..-6°С, максімальная ўдзень -2.. -8°С. Атмасферны ціск у Менску будзе расці.

23 лютага варункі надвор'я пераважна будзе вызначаць халодны скандынаўскі антыцыклон з цэнтрам над Польшчай. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўначы краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні сярэдні, удзень на поўначы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -6..-13°С, пры праясненнях да -15°С; максімальная ўдзень ад -6°С на ўсходзе да +2°С на захадзе краіны.

24 лютага будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту, які змяшчаецца са Скандынавіі, за якім пачне паступаць паветраная маса атлантычнага паходжання. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы 0.. -6°С, на паўднёвым усходзе пры праясненнях да -9°С, удзень -2.. +5°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках