Навальны распавёў пра яшчэ адзін уплывовы клан у Карачаева-Чаркесіі
- 21.02.2019, 15:47
- 15,874
Пасля арышту сэнатара Арашукава стала вядома пра клан Каітавых-Батдыевых.
Заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны распавёў пра жыццё яшчэ аднаго ўплывовага клана ў Карачаева-Чаркесіі. Пасля арышту самага маладога чальца верхняй палаты расейскага парламента Раўфа Арашукава і ягонага бацькі Рауля, у рэспубліцы, як піша Навальны, захоўваецца ўплывовы клан Каітавых-Батдыевых. Пра яго раней пісаў "Кавказ.Реалии".
Навальны знайшоў у Чаркеску дом плошчай, з ягонай ацэнкі, блізу 2 тысяч квадратных метраў са столямі вышынёй 12 метраў. У выпісцы з кадастру ён пазначаны як "памяшканне для адпачынку/аздараўленчы комплекс" плошчай 310 квадратных метраў. Уладальнікам будынка пазначаны 17-гадовы Ансар Каітаў. Ягоны бацька Алій Каітаў быў у 2006 годзе асуджаны за арганізацыю забойства дэпутата Карачаева-Чаркесіі і шасці ягоных сяброў у сябе ў дома. Абарона тады намагала, што забітыя прыбылі да дому Каітава з аўтаматамі і гранатамётамі і першымі распачалі страляніну. Пазней тэрмін Каітаву быў зніжаны да 10,6 гадоў і ён выйшаў на волю.
Перад крымінальным тэрмінам Каітаў быў жанаты з дачкой тагачаснага прэзідэнта Карачаева-Чаркесіі Мустафы Батдыева. Праз скандал ён не змог прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта паўторна, і ў 2008 годзе яго змяніў Барыс Эбзееў, пісалі раней "Кавказ.Реалии". Аднак клан, як сцвярджаецца, здолеў дамагчыся датэрміновага вызвалення Эбзеева, і ў 2003 годзе яго змяніў Рашыд Тэмрэзаў, разжыўся ў часы кіравання Батдыева. Брат Каітава Ахмат узначальваў Карачаевачаркесаўтодор, гэтую пасаду "Кавказ.Реалии" называлі адной з ключавых у краіне. Сямейнікамі Навальны называе былога кіраўніка паліцыі рэспублікі Альберта Карабашава, які, з ягоных сцвярджэнняў, прыходзіцца бацькам жонкі Ахмата, брата жонкі - пракурора Іслама Карабашава, мясцовага "энэргетычнага караля" Магамеда Каітава і былога кіраўніка рэспубліканскага Агенцтва лясной гаспадаркі Заура Каітвва.
Навальны паказвае дарагую маёмасць і прыкметы заможнага жыцця, якія маюць, з ягоных звестак, дачыненне да клану.
30 студзеня на пасяджэнні Савета Федэрацыі быў затрыманы і пазней арыштаваны член Савета Федэрацыі ад Карачаева-Чаркесіі Рауф Арашуков. Яго вінавацяць у арганізацыі забойстваў дзвюх грамадска палітычных дзеячоў у Карачаева-Чаркесіі, ціску на сведак і датычнасці да крадзяжоў прыроднага газу дзяржкампаніі "Газпрам" на суму 30 мільярдаў рублёў.
Выданне РБК пісала, што арышту Арашукава і яго бацькі папярэднічалі шматлікія скаргі жыхароў Карачаева-Чаркесіі, "у якіх забралі бізнэс і нерухомасць". Суразмоўцы выдання сцвярджалі, што ў Арашукавых таксама быў канфлікт з былым кіраўніком МУС рэспублікі Казімірам Баташавым.
У расследаванні "Кавказ.Реалии" ў 2017 годзе згадваліся некалькі кланаў, найбольш уплывовых у жыцці ў Карачаева-Чаркесіі. Гэта клан Каітавых-Батдыевых, Тэмрэзавых-Салпагаровых, Тэкеевых-Каракетавых, Арашуковых і Дзярэвых.