19 красавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Албаніі тысячы прыхільнікаў апазіцыі патрабуюць адстаўкі ўрада

2
У Албаніі тысячы прыхільнікаў апазіцыі патрабуюць адстаўкі ўрада
АРХІЎНАЕ ФОТА EPA

Яны сабраліся ля будынка парламента.

Тысячы пратэстоўцаў, якія падтрымліваюць апазіцыю Албаніі, сабраліся ля будынка парламента з патрабаваннем адстаўкі ўрада.

Пра гэта паведамляе Associated Press (пераклад - «Еўрапейская праўда»).

Будынак парламента ў цэнтры Тыраны ахоўваюць сотні паліцыянтаў, перымэтар абнеслі калючым дротам. Сэсію парламента ў чацвер скасавалі.

Апазіцыя абвінавачвае ўрад у карупцыі і сувязях з крымінальнымі групамі. Апазіцыйныя дэпутаты на чале з лідэрам правацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі Лулзімам Башам падпісалі заяву аб выхадзе з парламента і патрабуюць датэрміновых выбараў.

Прыхільнікі апазіцыі сабраліся перад будынкам парламента з антыўрадавымі плакатамі і лозунгамі.

"Мы будзем весці грамадзянскую, мірную і дэмакратычную барацьбу за аднаўленне легітымнасці і дэмакратыі ў Албаніі", - сказаў Баша перад пачаткам мітынгу.

Кіроўныя сацыялісты займаюць 74 месцы ў 140-мясцовым парламенце.

На мінулым тыдні ўдзельнікі антыўрадавага мітынгу спрабавалі праткнуцца ў кантору прэм'ер-міністра, пачаліся сутыкненні з паліцыяй, якая ўжыла слезацечны газ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках