Зборная Беларусі здабыла «бронзу» ў змешанай эстафеце чэмпіянату Еўропы
2- 21.02.2019, 20:30
- 11,685
Чэмпіянат Еўропы праходзіць у беларускіх Раўбічах.
Зборная Беларусі ў складзе Дзінары Алімбекавай, Ганны Солы, Рамана Ялётнава і Сяргея Бачарнікава здабыла «бронзу» ў змешанай эстафеце чэмпіянату Еўропы ў Раўбічах. Роўных жа не было камандзе Швецыі, паведамляе pressball.by.
1. Швецыя (Эма Нільсан, Мона Брорсан, Марцін Пансілуома, Себасцьян Самуэльсан) - 1:05.16,0 (0 + 8)
2. Нямеччына (Надзін Хорхлер, Яніна Хетых, Лукас Фрацшар, Філіп Хорн) - 17,1 (0 + 6)
3. Беларусь (Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Раман Ялётнаў, Сяргей Бачарнікаў) - 29,8 (0 + 6)
4. Расея (Вікторыя Сліўко, Святлана Міронава, Мацвей Елісееў, Максім Цвяткоў) - 47,3 (0 + 6)
5. Нарвегія (Каралін Кнотэн, Ені Энод, Фрэдрык Есбак, Аляксандр Андэрсан) - 1.19,8 (0 + 5)
6. Балгарыя (Даніэла Кадзева, Эмілія Ёрданава, Дзімітар Герджыкаў, Красіміра Анеў) - 1.30,0 (0 + 6)...
Усяго стартавалі 20 камандаў.