27 красавiка 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Як выглядае першая тройка кандыдатаў у прэзідэнты Украіны

20
Апытанне: Як выглядае першая тройка кандыдатаў у прэзідэнты Украіны

Сацыялагічная кампанія Seetarget апублікавала вынікі апытання.

Калі б выбары прэзідэнта Украіны праходзілі ў найбліжэйшую нядзелю, то з тых, хто збіраецца пайсці на выбарчыя ўчасткі і ўжо вызначыўся, за каго будзе галасаваць, 21,2% аддалі б свой голас за актора і бізнэсоўца Уладзіміра Зяленскага. Вынікі апытання прадставіла сёння на сваім сайце кампанія Seetarget, паведамляе «Гордон».

На другім месцы - лідар «Батьківщини» Юлія Цімашэнка з 16,2%, на трэцім - дзейны прэзідэнт Пятро Парашэнка з 15,8%, на чацвёртым - пазафракцыйны нардэп, сузаснавальнік «Апазіцыйнай платформы - За жыццё» Юрый Бойка з 13,9% галасоў выбаршчыкаў. Пяты ў рэйтынгу - кіраўнік партыі «Грамадзянская пазіцыя» Анатоль Грыцэнка, ён набраў бы 7,8% галасоў, шосты - лідар Радыкальнай партыі Алег Ляшко, за яго прагаласавалі б 5,8% выбаршчыкаў, якія вызначыліся.

Астатнія кандыдаты атрымалі менш за 5%.

Апытанне паказала, што за галоўную праблему Украіны грамадзяне ўважаюць ваенны канфлікт на ўсходзе Украіны (33%), карупцыю і крадзеж (25,2%) і дрэнную ўладу (9,1%).

Апытанне праводзілася з 10-га да 17 лютага 2019 года метадам індывідуальнага інтэрв'ю па месцы пражывання рэспандэнтаў на ўсёй тэрыторыі Украіны за выключэннем акупаваных тэрыторый АР Крым і раёнаў Луганскай і Данецкай абласцей. Усяго апытаныя 1214 рэспандэнтаў ва ўзросце 18 гадоў і старэйшыя. Статыстычная хібнасць не перавышае 2,9%.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках