26 красавiка 2024, Пятніца, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры брытанскія міністры хочуць адкласці Brexit

1
Тры брытанскія міністры хочуць адкласці Brexit

Міністры мяркуюць, што «Brexit не дапаможа новай Брытаніі смела ўвайсці ў шырокі свет».

Тры чальцы брытанскага кабінета міністраў падтрымліваюць адтэрміноўку Brexit у выпадку, калі парламент не падтрымае новае пагадненне прэм'еркі Тэрэзы Мэй з ЕЗ.

Пра гэта піша «Новы час» са спасылкай на агенцтва Reuters.

Міністр у справах бізнэсу Грэг Кларк, міністр працы і пенсій Эмбер Рад і міністр юстыцыі Дэвід Гок выклалі свае погляды ў артыкуле пад назвай «Калі мы не заключым пагадненне на наступным тыдні, то павінны адкласці Brexit».

«Brexit не дапаможа новай незалежнай Брытаніі смела ўвайсці ў шырокі свет. Наадварот, імклівы выхад з ЕЗ 29 сакавіка зробіць нашу краіну больш беднай, менш бяспечнай і можа нават прывесці да яе расколу», – напісалі яны, намякаючы на сепаратысцкія дамаганні Шатландыі.

«Наша эканоміка панясе страты як у кароткатэрміновай, так і ў доўгатэрміновай перспектыве. Кошты вырастуць, бізнэс, які залежыць ад тэрміновых паставак, будзе разбураны, будзе назірацца адток інвестыцый», – адзначылі аўтары.

Яны заклікалі парламентарыяў-кансерватараў падтрымаць пагадненне, складзенае Мэй, інакш Brexit, верагодна, будзе адтэрмінаваны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках