26 красавiка 2024, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Такую шапку нават у афрыканскіх краінах не носяць

85
Такую шапку нават у афрыканскіх краінах не носяць
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: svaboda.org

Статкевіч панізіў Лукашэнку ў званні.

Учора Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Ваенную акадэмію і там шмат нагаварыў: пра тое, што ягоныя сыны не хочуць быць прэзідэнтамі, пра сваё воінскае званне і пра перспектывы беларускай арміі – маўляў, трэба сябраваць з Расеяй, але і з NATO трэба весці дыялог. «Белсат» абмеркаваў гэтую тэму з палітыкам, падпалкоўнікам запасу Міколам Статкевічам.

Ці святкуеце вы сёння Дзень абаронцы Айчыны?

- Не, я адзначаю сёння Дзень Савецкага Войска, у якім служыў 18 гадоў. Шмат хто мяне па трацыдыі віншуе. Калі нехта з маіх ранейшых знаёмых зойдзе да мяне, то 50 грамаў я з ім за гэта вып'ю.

– Лукашэнка, апынулася, таксама падпалкоўнік. Як Вы адчуваеце сябе ў такім самым званні?

– Для мяне ён маёр. Нават калі ён сам сябе прызначыў падпалкоўнікам, то навошта ён цягае гэтую недарэчную, незразумелую форму? Гэтая фуражка... у афрыканскіх краінах такія не носяць! Гэтыя недарэчныя пагоны з гербамі! Навошта гэты блазан апранаецца ва ўсё гэта? Надзене форму падпалкоўніка – і нармальна будзе на гэтых вучэннях вайскоўцаў.

– А калі ён кажа пра «канструктыўны дыялог» з NATO – гэта пра што?

– Спрабуе паказаць Расеі, што нам ёсць куды адступаць, што калі будзеце крыўдзіць, то мы можам і туды адысці. Хоць адступаць сапраўды няма куды, таму што Лукашэнка свядома зрабіў беларускую дзяржаву філіяй расейскай, ён не можа без расейскай дапамогі. Ён сам гэта зрабіў. І ператварыў беларускае войска ў філіял расейскага.

Нават з гэтай датай. Людзі ў грамадстве традыцыйна могуць розныя святы святкаваць, тым больш зіма – дэпрэсіўны перыяд, людзям хочацца святаў. Тым больш ёсць жаночае свята – ёсць і мужчынскае. Жанчыны павіншуюць мужчынаў, каб тыя не забыліся 8 сакавіка павіншаваць. Але ёсць армія. І калі вы хочаце мець сапраўды армію, здольную абараняць краіну, то што вы прывязваеце яе да чужой гісторыі, робіце яе ідэалагічна часткай расейскай арміі.

Як абараняць краіну, калі, не дай Бог, давядзецца ад Усходу?..

– Вось таксама цікавы момант. Намесніка кіраўніка рэспубліканскага Генштаба ўзнагародзілі расейскім ордэнам "За ўмацаванне сяброўства і супрацоўніцтва". Генерал-маёру Паўлу Муравейку ўзнагароду ўручыў расейскі амбасадар Бабіч. Дык каму належыць расейская армія і кім кіруецца? Гэта расейская ці беларуская структура?

– Беларуская яна ў тым сэнсе, што існуе на нашы грошы і падаткі. Але паводле духу – армія расейская, савецкая нават, і ідэалагічна гэта частка расейскай арміі. І ў выпадку чаго будзе нават псіхалагічная праблема. Людзі – не робаты.

Калі раптам здарыцца нешта самае страшнае і гэты тыпу галоўнакамандавальнік – ці то падпалкоўнік, ці то маёр, ці то афрыканскі генералісімус – дае каманду арміі, то людзям нават псіхалагічна будзе цяжка сябе зламаць. Таму што нават калі яны захочуць выканаць гэты загад – «як так, гэта ж браты, мы ж сябры?» Я не кажу пра розныя агентуры, пра пранікненне спецслужбаў, пра подкуп, я кажу пра звычайных афіцэраў. Яны не змогуць эфектыўна перабудавацца ў кароткія тэрміны. Давядзецца або без бою, або шляхам вялікай бяды перабудоўвацца, таму што смерць таго, хто побач, хутка вылечвае ілюзіі наконт братэрства. Але гэта страшны варыянт і, спадзяюся, яго не будзе.

– Лукашэнка заяўляе, што сёння прыбытак арміі павінна прыносіць так званая IT-рота. Але ці павінна вайсковая адзінка займацца гаспадарчай дзейнасцю і пра што зноў жа тут кажа кіраўнік?

– Гэта відавочна з яго палітрукоўскага мінулага. Калі салдаты і бульбу ўбіралі на палях, і ўся армія выкарыстоўвалася як бясплатная працоўная сіла. Гэта адгалоскі таго. Адна рота, па-першае, не робіць ніякай надвор'я. А па-другое, гэта не іхняя справа. Усё ж такі ў войска людзі павінны прыходзіць вучыцца абараняць радзіму. Важна, каб кожны здаровы грамадзянін Беларусі меў вайсковыя навыкі, у такой невялікай краіне, як наша, важна мець мабілізацыйны рэзерв на крайнія выпадкі.

А тая рота – паказуха. Уся армія – гэта адбітак грамадства, там зноў жа паказуха, хамства, падман, карупцыя, крымінальныя парадкі. Краіна захопленая арганізаванай злачыннай групоўкай. І ўсе іх "паняцці" праніклі і ў войска.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках