26 красавiка 2024, Пятніца, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы кіроўная партыя прэзентавала новую праграму

У Польшчы кіроўная партыя прэзентавала новую праграму
ЯРАСЛАЎ КАЧЫНЬСКІ

Партыя «Права і cправядлівасць» прапануе план паляпшэння сацыяльнага забеспячэння палякаў.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас канвенцыі кіроўнай партыі ў Варшаве прадставіў план рэалізацыі новых праграмных прапаноў, паведамляе «Польскае радыё».

Са слоў кіраўніка польскага ўрада, ужо ў красавіку будзе адноўленыя аўтобусныя злучэнні паміж малымі мясцовасцямі, у траўні пенсіянеры атрымаюць дадатковыя дапамогі ў суме 1100 злотых (блізу 260 еўраў), а ў ліпені праграма «Сям'я 500+» будзе пашыраная на кожнае дзіця.

Падчас свайго выступу Матэвуш Маравецкі запэўніў, што, у адрозненне ад апазіцыі, цяперашні ўрад выконвае свае перадвыбарчыя абяцанні.

«Партыя «Грамадзянская платформа» абяцала знізіць падаткі, але гэта «Права і справядлівасць» знізіла ўсе самыя важныя падаткі. Яны павысілі ПДВ, а мы знізілі падатак на прыбытак для ўсіх малых і сярэдніх прадпрыемстваў - з 19% да 9%. Мы таксама знізілі акцыз», - адзначыў польскі прэм'ер.

Падчас канвенцыі кіраўнік партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі абвясціў пра пяць праграмных прапаноў, якія павінны ўвайсці ў дзеянне сёлета. Акрамя пашырэння праграмы «Сям'я 500+», аднаўлення аўтобусных злучэнняў і ўвядзення дапамогі для пенсіянераў, урад абяцае знізіць падаходны падатак для асоб да 26 гадоў і выдаткі на аплату працы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках