28 траўня 2026, Чацвер, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Дагэтуль не атрымалі адказ ад Менска на ноты з нагоды выкрадання Грыба

3
МЗС Украіны: Дагэтуль не атрымалі адказ ад Менска на ноты з нагоды выкрадання Грыба
ПАВЕЛ ГРЫБ

Украінца Паўла Грыба выкралі ў Гомелі.

Упершыню з лістапада ўкраінскі консул наведае палітвязня Паўла Грыба ў расейскім СІЗА 4 сакавіка. Пра гэта паведаміла спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Кацярына Зелянко на брыфінгу 28 лютага, паведамляе «Интерфакс-Украина».

Яна распавяла, што Генконсульства Украіны ў Растове-на-Доне 27 лютага атрымала дазвол ад Паўночна-Каўказскага акруговага адмінсуда на наведванне Грыба.

Спікерка МЗС таксама падкрэсліла, што пытанне выкрадання Грыба на тэрыторыі Беларусі застаецца на парадку дня ўкраінска-беларускіх стасункаў.

«Сапраўды, на сённяшні дзень, нягледзячы на дасланыя ноты і пастаянныя звароты амбасадара ў Рэспубліцы Беларусь, афіцыйны адказ мы не атрымалі», - канстатавала Зелянко.

24 жніўня 2017 года Паўла Грыба, што паехаў у Гомель на сустрэчу з дзяўчынай з Расеі, выкралі работнікі ФСБ. Два тыдні пра месцазнаходжанне ўкраінца не было нічога вядома.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках