26 красавiка 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На палях у Англіі з'явіліся загадкавыя снежныя рулоны

7
На палях у Англіі з'явіліся загадкавыя снежныя рулоны
ФОТА: BRIAN BAYLISS

У Англіі была адзначаная рэдкая метэаралагічнае з'ява: катанне па палях снежных рулонаў.

Гэта вялікія снежныя камякі, якія ўтвараюцца пры пэўных умовах надвор'я дзякуючы сіле ветру і гравітацыі, піша ВВС.

Браян Бэйліс, які жыве ў графстве Уілтшыр, знайшоў дзіўныя снежныя рулоны на ўласным полі.

БРАЯН БЭЙЛІС ВЫЯВІЎ СНЕЖНЫ ФЕНОМЕН У СУБОТУ РАНІЦАЙ, АЛЕ ЎЖО ДА ВЕЧАРА ЯНЫ РАЗВАЛІЛІСЯ
ФОТА: BRIAN BAYLISS

З ягоных слоў спачатку ён падумаў, што гэтыя мудрагелістыя канструкцыі зляпілі нейкія жартаўнікі, але потым заўважыў, што на снезе не было ніякіх слядоў.

Такія рулоны снегу ўзнікаюць, калі снег пакрывае лёд, але не прыліпае да яго. Пры гэтым снег павінен быць пушыстым і друзлым, а тэмпература паветра - трохі вышэйшай за нуль.

Вецер павінен быць дастаткова моцным, каб перамяшчаць снег, але не занадта моцным, каб гэтыя рулоны не разбураліся.

НА ПОЛІ БЫЛО ЗАЎВАЖАНА ШЭСЦЬ СНЕЖНЫХ РУЛОНАЎ
ФОТА: BRIAN BAYLISS

Сам Бэйліс, які служыць ляснічым, кажа, што за ўсё сваё жыццё - а яму 51 год - ніколі не бачыў нічога падобнага.

Цэнтр снежных рулонаў звычайна полы. «Я мог глядзець праз іх наскрозь, і гэта проста не ўкладвалася ў мяне ў галаве», - кажа Браян Бэйліс.

Ён сфатаграфаваў гэтыя снежныя рулоны на світанні ў суботу.

ФОТА: BRIAN BAYLISS

Метэаролаг Ен Фергюсан кажа, што ўмовы надвор'я, неабходныя для ўзнікнення снежных рулонаў, узнікаюць надзвычай рэдка.

З ягоных слоў, пры ўдалым супадзенні умоў надвор'я снежныя рулоны з'яўляюцца, у асноўным, на спадзістых пагорках або азёрах.

ФОТА: BRIAN BAYLISS

У пачатку студзеня падобны ж феномен быў знойдзены на полі для гольфа ў ісландскім горадзе Храпнфёрдур, непадалёк ад Рэйк’явіка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках