26 красавiка 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: БАТЭ пагадзіўся прадаць Мірка Іваніча ў «Црвену Звезду»

1
СМІ: БАТЭ пагадзіўся прадаць Мірка Іваніча ў «Црвену Звезду»
МІРКА ІВАНІЧ
ФОТА: ФК БАТЭ

Фінансавы бок пагаднення пакуль не называюць.

БАТЭ пагадзіўся прадаць паўабаронцу Мірка Іваніча ў «Црвену Звезду». Пра гэта паведамляюць сэрбскія сайты mondo.rs і novosti.rs, піша pressball.by.

Паводле інфармацыі крыніц, хаўбэк прыбудзе ў Бялград з Турцыі, дзе БАТЭ праводзіць трэнінгавы збор, і ў выпадку ўдалага праходжання медыцынскага агляду ўкладзе з новым клубам двухгадовы кантракт.

Фінансавы бок пагаднення пакуль не называюць.

Нагадаем, раней у сэрбскіх СМІ з'яўлялася інфармацыя, што «Црвена Звезда» накіравала БАТЭ афіцыйную прапанову аб трансферы футбаліста. Бялградскі клуб быў гатовы заплаціць 1,2 млн еўраў, але беларускі бок прасіў 1,7 млн еўраў. Мірку Іванічу новыя босы абяцалі заробак 30 000 еўраў на месяц.

Да заканчэння тэрміну дзеяння кантракту Іваніча з БАТЭ застаецца шэсць месяцаў. У «Црвену Звезду» ўжо бясплатна перайшоў экс-абаронца «жоўта-сініх» Нёманья Мілуновіч.

Трансфернае акно ў Сербіі закрыецца 8 лютага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках