26 красавiка 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Нацыянальнага сходу Венесуэлы: Рэжым Мадура прадаў за мяжу 73 тоны золата

10
Дэпутат Нацыянальнага сходу Венесуэлы: Рэжым Мадура прадаў за мяжу 73 тоны золата
ФОТА: AP

У планах уладаў Венесуэлы таксама была спроба прадаць яшчэ 20 т золата, аднак угоду адклалі.

Урад Нікаласа Мадура прадаў летась 73 тоны золата Аб'яднаным Арабскім Эміратам і Турцыі, паведамляе РБК.

Пра гэта заявіў у сераду апазіцыйны дэпутат Нацыянальнага сходу Венесуэлы (парламент, які складаецца пераважна з праціўнікаў Мадура) Карлас Папароні, паведамляе Reuters.

Акрамя таго, сцвярджае ён, адміністрацыя Мадура з панядзелка не можа пералічваць грошы паміж сваімі рахункамі ў банках Еўрапейскага Звязу.

Апазіцыя ў асобе спікера парламента Хуана Гуайдо, які абвесціў сябе прэзідэнтам краіны, і яго прыхільнікаў вядзе барацьбу за залатыя запасы Венесуэлы і іншыя актывы дзяржавы, тлумачачы, што робіць гэта ў інтарэсах народа.

Раней апазіцыя западозрыла ўлады краіны ў спробе вывезці блізу 20 т золата ў Расею. У Крамлі на гэта заяўлялі, што ў Масквы няма інфармацыі пра падобныя планы Каракаса. Пазней Reuters са спасылкай на свае крыніцы паведамляў, што ўлады Баліварыянскай рэспублікі маюць намер прадаць у ААЭ 15 т золата, з іх 3 т былі прададзеныя 26 студзеня. 2 лютага кампанія Noor Capital з ААЭ паведаміла, што купіла ў Цэнтрабанка Венесуэлы 3 т золата.

Агенцтва Bloomberg паведамляла, што ў планах уладаў Венесуэлы таксама была спроба прадаць яшчэ 20 т золата, аднак угоду адклалі праз пільную ўвагу грамадскасці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках