21 траўня 2019, aўторак, 23:11
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

У Літве з'явіўся дадатак для знаёмства з сабакамі з прытулку

4
Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Знайсці хатняга гадаванца стане значна лягчэй.

У студзені распрацоўнікі з Літвы выпусцілі дадатак GetPet для Android, з дапамогай якога можна знаёміцца з сабакамі з прытулкаў. Як і ў Tinder, у жывёл ёсць свае профілі з фотаздымкамі і апісаннямі, піша «Медуза».

Усе апісанні - ад першай асобы. У іх паказваецца пол, узрост ды іншыя дэталі (напрыклад, ці праводзіліся кастрацыя або стэрылізацыя).

На галоўным экране карыстальнікам паказваюць профілі гадаванцаў (іх тут больш за сотню!). «Крыжык» - пераход да наступнага сабакі, «сэрца» - жывёліна вам спадабалася і вы гатовыя сустрэцца з ёй у прытулку. Там з сабакам можна пагутарыць і вызначыцца, ці вы хочаце забраць яго да сябе. Пры гэтым цягам першых двух тыдняў настаўнікі з GetPet будуць дапамагаць парадамі пра догляд гадаванца.

Пакуль дадатак працуе толькі ў Літве, усё апісанні там таксама на літоўскай мове. У будучыні стваральнікі GetPet плануюць дадаць у дадатак катоў ды іншых жывёл.

АДЗІН З РАСПРАЦОЎНІКАЎ GETPET
Фота: Mindaugas Kulbis / AP
Фота: Mindaugas Kulbis / AP