26 красавiка 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падзякаваў за «добрую працу» кіраўніку Нацбанка

18
Лукашэнка падзякаваў за «добрую працу» кіраўніку Нацбанка
ПАВЕЛ КАЛАВУР
ФОТА: KP.BY

Дзе дыктатар убачыў «спакой на фінансавым рынку»?

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Нацбанка Паўлам Калавурам, паведамляе БелТА.

Гаворачы аб сітуацыі, Лукашэнка заявіў пра «спакоі на фінансавым рынку», у чым убачыў заслугу кіраўніка Нацбанка

- Як бы нас нехта там не крытыкаваў, тое, што было, і тое, што ёсць, - гэта неба і зямля. Можа, камусьці не падабаецца занадта жорсткая фінансавая палітыка ў дзяржаве, але яна накіравана на захаванне стабільнасці. Таму я баюся казаць дзякуй, але тым не менш работнікі Нацыянальнага банка заслугоўваюць гэтай падзякі, - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што кіраўнік Нацбанка нясе персанальную адказнасць за забеспячэнне фінансавай стабільнасці.

- Кіраўнікі камерцыйных банкаў ведаюць гэтыя падыходы. Старайцеся знайсці з імі агульную мову і наладзіць бяспечную работу ў сферы фінансаў. Апошнім часам мы менш гаворым пра грошы, фінансы. Кажуць, грошы любяць цішыню. Мы ідзём гэтым прынцыпам, - запэўніў Лукашэнка.

Нагадаем, падводзячы вынікі 2018 гадоў у інтэрв'ю Charter97.org вядомы эканаміст Леанід Заіка прайшоўся менавіта па працы Нацбанка:

«У 2019 годзе давядзецца плаціць за пазыкі, давядзецца зноў ісці на дэвальвацыю. Дэвальваваць беларускі рубель на ўзроўні 5-6%. Гэта вельмі дрэнна.

Беларускі рубель перастае быць цікавай грашовай адзінкай. Мы зноў вяртаемсяна дурны шлях 90-ых гадоў», - заявіў эканаміст.

Беларускі рубель сур'ёзна ліхаманіла ў 2018 годзе. Дзе Лукашэнка ўбачыў «спакой на фінансавым рынку» - застаецца пад пытаннем.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках