26 красавiка 2024, Пятніца, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У выхадныя адліга прадоўжыцца

Сіноптыкі: У выхадныя адліга прадоўжыцца

У пачатку наступнага тыдня - да плюс 6 градусаў з ападкамі.

Адліга прадоўжыцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі ў найбліжэйшыя выхадныя і ў пачатку наступнага тыдня, піша kp.by.

У суботу ў асобных раёнах рэспублікі пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, а тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 6 градусаў уначы да плюс 5 у дзённы час. Вецер месцамі, на паўночным захадзе краіны, будзе парывісты.

У нядзелю надвор'е істотна не зменіцца, праўда, вады дадасца. На прагнозы Белгідрамета, на большай частцы тэрыторыі краіны ў ноч на 10 лютага чакаецца мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, а тэмпература паветра складзе ад мінус 5 да плюс 2 уначы і ад 0 да плюс 7 удзень.

У пачатку наступнага тыдня такое ж надвор'е будзе характэрнае для паўночна-заходніх рэгіёнаў Беларусі. Там чакаецца мокры снег і блізу нуля градусаў. Цяплей будзе ў Берасцейскай, Гомельскай і Гарадзенскай абласцях - да плюс 6 градусаў. У гэтых рэгіёнах пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках