26 красавiка 2024, Пятніца, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады высылаюць ксяндза-паляка з Віцебска

6
Беларускія ўлады высылаюць ксяндза-паляка з Віцебска
ПАВЕЛ КНУРЭК
ФОТА: VITKATEDRA.BY

Парафіяне касцёла Ісуса Міласэрнага незадаволеныя.

Упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка не знайшоў падстаў, каб падоўжыць дазвол на служэнне ў Беларусі ксяндзу Паўлу Кнурэку. Пра гэта гаворыцца ў адказе на зварот вернікаў касцёла Ісуса Міласэрнага ў Віцебску, у якім святар служыў. Ліст апублікаваў сайт «Витебская весна».

Нагадаем, грамадзянін Польшчы ксёндз Павел Кнурэк адпрацаваў у Беларусі 16 гадоў: спачатку ў Лынтупах Пастаўскага раёна, потым - настаяцелем касцёла Ісуса Міласэрнага ў Віцебску.

У лістападзе 2018 года Кнурэк быў вымушаны пакінуць краіну, бо не атрымаў дазволу на далейшае служэнне ў Беларусі. Ён спадзяваўся, што развітанне часовае і што цягам некалькіх месяцаў пытанне можа развязацца і ён вернецца да паствы.

Віцебскія вернікі звярнуліся з петыцыяй пратэсту да ўпаўнаважанага ў справах рэлігіі ў Беларусі Леаніда Гулякі.

У сваім адказе вернікам Гуляка паведаміў, што 18 кастрычніка 2018 года ён не ўзгадніў запрашэнне ксяндза Кнурэка для служэння ў рэлігійнай суполцы «Рымска-каталіцкі прыход Ісуса Міласэрнага ў Віцебску». «Падстаў для перагляду раней прынятай пастановы няма», - адзначае ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

«Дадаткова інфармуем, што на падставе дзейнага заканадаўства ўпаўнаважаны мае права не ўказваць у абвестцы прычыну адмовы ўзгадніць запрашэнне святара», - адзначае Леанід Гуляка.

На перадкаляднай прэс-канферэнцыі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч звяртаў увагу на «пэўныя складанасці з запрашэннем святароў з-за мяжы, не толькі з Польшчы».

Вакансіі святароў у Віцебскай дыяцэзіі пакуль немагчыма кампенсаваць ксяндзамі-беларусамі. На падрыхтоўчых курсах у духоўнай семінарыі навучаюцца цяпер усяго два чалавекі з епархіі.

У той жа час за апошнія тры гады (2016-2018) улады не далі ніводнага дазволу на служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі замежнікам - каталіцкім святарам або манашкам.

Раней аналагічную адмову атрымаў ксёндз Сабеслаў Тамаля з Салігорску.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках