26 красавiка 2024, Пятніца, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто з беларусаў трапіў у спіс галоўных падаткаплатнікаў Літвы

Хто з беларусаў трапіў у спіс галоўных падаткаплатнікаў Літвы

Шэсць кампаній з беларускім капіталам увайшлі ў нацыянальны і рэгіянальныя літоўскія рэйтынгі.

Дзяржаўная падатковая інспекцыя (VMI) пры Міністэрстве фінансаў Літвы назвала галоўных падаткаплатнікаў краіны і яе рэгіёнаў за 2018 год. Сярод іх шэсць кампаній, створаных з удзелам бізнэсоўцаў з Беларусі, піша zautra.by.

У топ-500 найбуйнейшых падаткаплатнікаў Літвы ўвайшлі кампаніі Sodrugestvo Baltija (234-е месца) і Yukon Advanced Optics Worldwide (267-е месца).

Sodrugestvo Baltija, якая таксама заняла першае месца паводле сумы падатковых адлічэнняў у паўночналітоўскім муніцыпалітэце Анікшчай (3, 652 млн еўра), з'яўляецца гандлёвым прадстаўніком на рынку краін Балтыкі аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў кармоў Групы кампаній «Садружнасць». Групай валодаюць грамадзяне Беларусі Аляксандр і Наталля Луцэнкі. Галоўныя вытворчыя магутнасці «Садружнасці» знаходзяцца ў горадзе Светлы ў Калінінградскай вобласці. У мінулым годзе сям'я Луцэнкаў увяла ў эксплуатацыю найбуйнейшы на тэрыторыі Беларусі алейнаэкстракцыйны завод у Смаргоні.

Галаўны офіс Yukon Advanced Optics Worldwide знаходзіцца ў Вільні, а прадпрыемствы па выпуску аптычных прыбораў у Лідзе, Смаленску і Кітаі.

Заснавальнікам кампаніі з'яўляецца беларус Аляксандр Альшэўскі. Yukon Advanced Optics Worldwide заплаціла ў 2018 годзе ў літоўскую скарбніцу 3,277 млн еўраў.

Найбуйнейшым падаткаплатнікам Літвы цягам многіх гадоў з'яўляецца нафтаперапрацоўчая кампанія з Мажэйка Orlen Lietuva. У 2018 годзе сума яе падатковых выплат склала 378,642 млн еўра.

Пятае месца ў топ-50 плацельшчыкаў падаткаў у Друскініках заняў санаторый «Беларусь». Сума падатковых адлічэнняў санаторыя склала ў мінулым годзе 982 тысяч еўраў.

Семнаццатым паводле сумы выплат у бюджэт Літвы стаў у Шаўляй Гандлёвы дом «БМЗ-Балтыя». У 2018 годзе даччыная дыстрыбутарская кампанія Беларускай металургічнай кампаніі пералічыла ў яго 1,355 млн еўра.

У топ-50 плацельшчыкаў Клайпеды ўвайшлі дзве кампаніі з беларускім капіталам.

Адна з іх Belintertrans Baltic, якая з'яўляецца дачкой найбуйнейшага лагістычнага аператара Беларусі «Белінтэртранс -ТЛЦ», заняла 39-ы радок. Сума яе пералічэнняў была 1,142 млн еўра.

Недалёка (на 44-м месцы) размясцілася стывідорныя кампанія Biru Kroviniu Terminalas, якая займаецца перамяшчэннем беларускіх угнаенняў на сусветны рынак. 30% акцый у тэрмінале, які заплаціў у скарбніцу 1,041 мільёнаў еўра, належыць «Беларуськалію».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках