27 красавiка 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэндар для сваіх: як менскі тэхнапарк аддае замовы

7
Тэндар для сваіх: як менскі тэхнапарк аддае замовы
АРХІЎНАЕ ФОТА KP.BY

Журналісты правялі незалежнае расследаванне.

Улады пачалі паўсюль гаварыць пра імідж Беларусі як IT-краіны - адразу мы скаціліся ў Глабальным інавацыйным рэйтынгу. Былі ў 2015 годзе 53-я, цяпер - 86-я. Гэта найгоршы паказчык у Еўропе, паведамляе «Белсат».

Дзяржаўныя выдаткі на навуковую і інавацыйную дзейнасць скараціліся, а амбіцыі засталіся. Мы вывучылі, чым, напрыклад, займаецца і можа пахваліцца самы першы і самы вялікі ўніверсітэцкі тэхнапарк у Беларусі - «Палітэхнік» пры БНТУ. Трактар-беспілотнік, 3D-друкаркі, пратэзы судзінаў...

А да Другіх Еўрапейскіх гульняў тут стварылі лабараторыю спартыўнай біямеханікі. Задача - з дапамогай прасунутага абсталявання прааналізаваць кожны рух спартоўца, колькі ён выдаткоўвае намаганняў і наколькі стамляецца. Пры дапамозе гэтых звестак трэнеры змогуць выявіць дробныя хібы атлета і распрацаваць персаніфікаваную сістэму трэніровак.

Журналісты паспрабавалі падрабязней даведацца аб працы гэтай лабараторыі, але сутыкнуліся з нечаканай катэгарычнай адмовай. Маўляў, усе засакрэчана.

Такія паводзіны здаліся падазронымі, і журналісты надумалі «капнуць» глыбей - што ж гэта за звышсакрэтная лабараторыя? І ці не хаваюцца за дэклараванымі дзяржаўнымі інтарэсамі схемы з прыкметамі карупцыі?

На сайце дзяржаўных закупак журналісты знайшлі абсталяванне, якое набывалася для гэтай установы. Журналісты праверылі пачатковыя кошты на тэндары, згодна з якімі абсталяванне хацеў закупляць «Палітэхнік», і выявілі, што некаторыя з іх перасягалі ў разы варыянты, якія ёсць на рынку.

Ніводзін з блізу дзясятка абвешчаных тэндараў так і не адбыўся. Усе канкурсанты, акрамя аднаго, былі адсеяныя. Бо конкурсная камісія палічыла, што ўсе астатнія прапановы не адпавядаюць патрэбным параметрам.

Адсеяныя ўдзельнікі тэндараў мяркуюць, што некаторыя патрабаванні былі надуманыя, каб пасаваць пад прадукцыю толькі аднаго ўдзельніка. Такім чынам умовам адпавядала толькі адна расейская фірма, звязаная з функцыянерамі тэхнапарку, кошты якой былі самыя вялікія сярод канкурсантаў.

Падрабязнасці глядзіце ў расследаванні «Белсата» ў праграме «Давайце разбірацца».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках