27 красавiка 2024, Субота, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Марачкін прапануе мемарыялізаваць «лаву Клінтана» як сімвал вандалізму

14
Алесь Марачкін прапануе мемарыялізаваць «лаву Клінтана» як сімвал вандалізму
ФОТА: RFE/RL

Са слоў мастака, гэта быў бы помнік нашаму часу.

Актывістка і знаёмая мастака Алена Гушча пераказвае словы мастака Алеся Марачкіна ў сваім «Фэйсбуку».

«Тое, што адбылося ў Курапатах, ускалыхнула наша грамадства, перш за ўсё свядомае грамадства, каму неабыякава мінулае і сённяшняе. Фактычна з аскепкаў лавы Клінтана можна было б зрабіць інсталяцыю ў тым жа месцы ў Курапатах. Што гэта такое? Ёсць мая прапанова, мастака Марачкіна. Інсталяцыя заключае ў сабе наступнае: гэтыя аскепкі, са сколамі і расколінамі, акуратна раскласці. А вакол па перыметры паставіць шкло з падсветкай. Але шкло моцнае, куленепрабівальнае, каб нельга было разбіць. Гэта быў бы помнік нашаму часу. Помнік варварства, негатыўнага стаўлення да Курапатаў. І людзі б прыходзілі і бачылі, да чаго мы дажылі. Што адбываецца з душамі. Бо помнікі, якія дайшлі да нас, таксама маюць меткі часу і цікавыя сваёй гісторыяй. Лава Клінтана мае сваю гісторыю, бо вандалы разбуралі яе дзясяткі разоў. Гэта помнік нашага часу. Адлюстраванне стаўлення да Курапатаў і да памяці расстраляных. Стаўленне сённяшняй улады».

ФОТА ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках