26 красавiка 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закарпацкія памежнікі прапусцілі без чаргі аўтамабіль з 84,3 кг гераіну

11
Закарпацкія памежнікі прапусцілі без чаргі аўтамабіль з 84,3 кг гераіну

Наркотыкі перавозілі двое грамадзян Нідэрландаў.

4 сакавіка ўкраінскія памежнікі ў пункце пропуску «Салотвіна - Сігету-Мармацыей» (Закарпацце) без чаргі прапусцілі аўтамабіль, у якім іх румынскія калегі выявілі 84,3 кг гераіну. Пра гэта паведамляе «Перший кабельний».

На відэа, якое апублікаваў тэлеканал, відаць, як Renault у чаканні праверкі стаіць у чарзе пункта пропуску «Салотвіна». Пасля размовы з памежнікам машына пераязджае на іншую паласу, а мікрааўтобус, які стаіць наперадзе, саступае яму месца.

У той жа дзень румынскія памежнікі затрымалі Renault і выявілі ў ім рэкордную партыю цяжкіх наркотыкаў. Паводле паведамлення прэс-службы румынскага дырэктарата расследавання арганізаванай злачыннасці і тэрарызму, пад пасажырскім сядзеннем быў уладкаваны тайнік, у якім схавалі 167 упаковак гераіну.

Renault зарэгістраваны ў Нямеччыне, наркотыкі перавозілі двое грамадзян Нідэрландаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках