26 красавiка 2024, Пятніца, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg ацаніў адток капіталу з Расеі на $750 мільярдаў за 25 гадоў

2
Bloomberg ацаніў адток капіталу з Расеі на $750 мільярдаў за 25 гадоў

Аднак сума можа перавышаць і $1 трыльён.

У 1994-2018 гадах з Расеі былі выведзеныя актывы, агульны кошт якіх цяпер можа перавышаць $1 трлн, падлічылі экспэрты Bloomberg. Зрэшты, яны аддаюць перавагу зыходзіць з больш кансерватыўнай ацэнкі $750 млрд, абумаўляючы, што даходнасць выведзеных у афшоры актываў можа быць не занадта высокай, піша РБК.

«[Нават у гэтым выпадку] агульная сума па-ранейшаму велізарная - толькі крыху меншая за 50% ВУП [краіны]. Укладзеныя ў айчынную эканоміку, гэтыя актывы маглі б знізіць кошт капіталу, павялічыць аб'ёмы вытворчасці і даходы ўрада ад падаткаў, якія можна выдаткаваць на развіццё інфраструктуры і сацыяльныя праграмы», - адзначаецца ў артыкуле Bloomberg.

Аналітыкі Bloomberg адзначаюць, што ў апошнія гады адток капіталу з Расеі запавольваўся, скараціўшыся з 5-6% ВУП у канцы 1990-х - пачатку 2000 гадоў амаль да нуля. Напрыклад,значна ўпалі фіксаваныя ЦБ аб'ёмы фіктыўных аперацый, якія могуць выкарыстоўвацца ў якасці схаванага спосабу вываду капіталу. Пазітыўную ролю, на думку экспэртаў Bloomberg, маглі згуляць расчыстка банкаўскага сектара, якая праводзіцца ЦБ, барацьба з ценявой эканомікай і антырасейскія санкцыі, якія вымусілі расейскіх алігархаў пачаць вяртанне грошай у Расею, «далей ад Мінфіна ЗША», а таксама абвешчаная ўладамі амністыя капіталаў.

«Аднак, магчыма, што расейскія багацеі проста знайшлі больш надзейныя спосабы маскіроўкі трансгранічных аперацый», - адзначаецца ў паведамленні Bloomberg.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках