25 красавiка 2024, Чацвер, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У цэнтры Менска заўважылі незвычайную жывёліну

13
Відэафакт: У цэнтры Менска заўважылі незвычайную жывёліну

Навукоўцы распавялі, хто гэта быў.

У сераду, 13 сакавіка, у цэнтры Менска бегаў незвычайны звярок. Яго знялі на відэа адразу некалькі чалавек. Tut.by спытаў у НПЦ біярэсурсаў, хто гэта быў.

Відэа з незвычайным звярком апублікавала ў Instagram «Міс Беларусь - 2018» Марыя Васілевіч.

- Што гэта за стварэнне, скажыце мне, калі ласка? У цэнтры горада, каля Купалаўскага тэатра? - дзівіцца на ВІДЭА Марыя Васілевіч.

- Гэта андатра, - патлумачыў навуковы супрацоўнік НПЦ біярэсурсаў НАН Беларусі Павел Велігураў. - Іх звычайна заўважаюць каля Свіслачы. Як андатра апынулася каля Купалаўскага тэатра? Хутчэй за ўсё, звер уцёк праз стрэс ад рэчкі і цяпер дарогу назад не можа знайсці. Ужо не першы выпадак сёлета.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках