26 красавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёвец атрымаў квітанцыю на $422

22
Магілёвец атрымаў квітанцыю на $422
ФОТА З САЙТА MOGILEV.ONLINE

Яго не было дома, калі да яго прыйшлі з праверкай лічыльнікаў.

«Была праверка лічыльнікаў, але нікога не было дома, паказанні напісалі з галавы. Вынік», - так апісаў сваю сітуацыю падпісант супольнасці «Магілёў Live» Арцём Рубанаў. Вынік сапраўды ўражлівы, піша mogilev.online.

«З галавы» камунальнікі ўзялі амаль 393 кубаметры выдаткаванай халоднай вады. У графе квітанцыя «Да аплаты» стаіць уражлівая сума 898 рублёў 45 капеек - амаль 422 даляры.

Зрэшты, са слоў аўтара фота, у сітуацыі яму паабяцалі разабрацца. Дазваніўшыся з 19-га разу, магілёвец атрымаў запэўненне, што 19-га сакавіка да яго прыедуць і зафіксуюць паказанні.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках