26 красавiка 2024, Пятніца, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Red Hot Chili Peppers далі канцэрт на фоне піраміды Гіза

5
Red Hot Chili Peppers далі канцэрт на фоне піраміды Гіза

Паглядзець выступ Red Hot Chili Peppers у Егіпце прыйшлі больш за 10000 чалавек.

Амерыканскі рок-гурт Red Hot Chili Peppers адыграў канцэрт на фоне Вялікай піраміды Гіза ў Егіпце. Пра гэта паведамляе Reuters.

Паглядзець выступ сабралася больш за 10000 чалавек. Паводле словаў арганізатараў, фанаты прыехалі з 67 краінаў свету.

Дзясяткі тысячаў глядзелі трансляцыю канцэрта на канале групы ў YouTube.

Аўтарам ідэі выступіла Міністэрства турызму Егіпта, якое цяпер вядзе спецыяльную праграму для павышэння турыстычнай прывабнасці краіны.

RHCP за час сваёй дзейнасці прадалі больш за 60 млн альбомаў, заваявалі шэсць прэмій "Грэмі" і атрымалі сваю зорку ў Зале славы рок-н-ролу ў 2012 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках