17 траўня 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць абвесціць амбасадара Бабіча персонай нон грата

Беларусы патрабуюць абвесціць амбасадара Бабіча персонай нон грата
МІХАІЛ БАБІЧ

Грамадзяне нашай краіны абураныя паводзінамі спецпрадстаўніка Пуціна.

На сайце petitions.by з'явіўся тэкст петыцыі з патрабаваннем абвесціць амбасадара Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча персонай нон грата:

«Калі браць пад увагу камандны тон пасла Расеі Бабіча М.В, які не разумее розніцы паміж федэральнай акругай Расейскай Федэрацыі і незалежнай дзяржавай Рэспубліка Беларусь, просім, у адпаведнасці з арт.9 і арт.43 Венскай канвенцыі ад 18.04.1961 “Аб дыпламатычных зносінах” абвесціць амбасадара Расейскай Федэрацыі Бабіча Міхаіла Віктаравіча persona non grata».

Установы, у якія плануецца накіраваць зварот: Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, 14 сакавіка амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч у сваім інтэрв'ю РІА «Навіны» заклікаў інтэнсіфікаваць фармаванне «саюзнай дзяржавы». У адказ афіцыйны прадстаўнік беларускай вонкавапалітычнай установы Анатоль Глаз апублікаваў каментар, параўнаўшы Бабіча з «бухгалтарам, што падае надзеі».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках