26 красавiка 2024, Пятніца, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Парашэнкі блізу 20 тэхнічных кандыдатаў у прэзідэнты

7
СМІ: У Парашэнкі блізу 20 тэхнічных кандыдатаў у прэзідэнты
ПЁТР ПАРАШЭНКА
ФОТА: EPA

Украінскія эксперты правялі аналіз спісу прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.

На выбарах прэзідэнта Украіны ў цяперашняга кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнкі блізу 20 тэхнічных кандыдатаў. Пра гэта ў артыкуле для ZN.UA напісала рэдактарка Telegram-канала The Newsroom Аксана Дзянісава.

"Аналіз спісу прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду паказвае на наяўнасць у Пятра Парашэнкі блізу 20 тэхнічных кандыдатаў, кожны з якіх будзе мець сваіх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях (для параўнання: у асноўнага канкурэнта Парашэнкі ў развіцці "сетак" [лідара "Батьківщини"] Юліі Цімашэнкі такіх кандыдатаў, паводле нашай інфармацыі, блізу 10)", – гаворыцца ў матэрыяле.

Паводле звестак ZN.UA, за кошт тэхнічных кандыдатаў "3-4 тысячы з амаль 30 тысячаў участковых выбарчых камісій павінны быць цалкам укамплектаваныя людзьмі Парашэнкі".

Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года. Выбарчая кампанія стартавала 31 снежня 2018 года. 8 сакавіка Цэнтрвыбаркам зацвердзіў канчатковы спіс з 39 кандыдатаў у прэзідэнты.

Паводле звестак праведзенага ў сакавіку апытання Цэнтра сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў SOCIS, за шоўмэна Уладзіміра Зяленскага гатовыя аддаць галасы 27,7% рэспандэнтаў з тых, хто прыйдзе на выбарчыя ўчасткі і вызначыўся з выбарам, за Парашэнку – 19,6%, за Цімашэнку – 14,8%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках