26 красавiка 2024, Пятніца, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка і Мертэнс пра перамогу ў Індыян-Уэлсе: Мы проста атрымліваем асалоду ад гульні

2
Сабаленка і Мертэнс пра перамогу ў Індыян-Уэлсе: Мы проста атрымліваем асалоду ад гульні
ФОТА: REUTERS

Беларуска і бельгійка перамаглі ў наймацнейшай пары планеты.

Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс, якія перамаглі ў фінале буйнога турніру ў Індыян-Уэлсе наймацнейшую пару планеты, пасля вызначальнага матчу з задавальненнем дзяліліся пазітыўнымі эмоцыямі і паспрабавалі растлумачыць, у чым прычына іх поспеху.

– Мы, вядома, думалі пра перамогу, але не чакалі ад сябе такога выніку. Проста былі як адна каманда, і атрымалася ў выніку выдатна. Так, я думаю, гэта спрацавала. Мы абедзве дзейнічалі агрэсіўна, і атрымаўся сапраўды добры матч.

У студзені ў Аўстраліі, калі мы ўпершыню аб'ядналіся ў пару, нам яшчэ трэба было згуляцца, знайсці паразуменне. Але ўжо тады мы змаглі навязаць барацьбу найлепшай жаночай пары планеты, саступіўшы Крейчыкавай і Сіняковай толькі ў трох сэтах. Я ўжо тады адчувала, што ў нас з Арынай ёсць патэнцыял у парным разрадзе, – сказала Элізэ Мертэнс у інтэрв'ю прэс-службе WTA.

– Так, мы гулялі хутка і не давалі апаненткам часу што-небудзь зрабіць, – дадала Арына Сабаленка. – На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі мы вывучылі адна адну. І цяпер мы дамовіліся: «Так, ты робіш гэта, а я раблю вось гэта». Таму мы і былі такія добрыя ў Індыян-Уэлсе.

– Я думаю, што мы не робім па-сапраўднаму дурных памылак, асабліва важна было выразна дзейнічаць на прыёме і ў атацы. Гэтыя спаборніцы здольныя рабіць шмат рэчаў. Яны могуць добра дзейнічаць ля сеткі, выконваць удары з лёту. Але мы згулялі па-сапраўднаму агрэсіўна, не дазволіўшы ім як след прадэманстраваць свае якасці, – дапоўніла Мертэнс.

– Аднойчы мы пастанавілі паспрабаваць згуляць разам. На Australian Open гэта спрацавала вельмі добра. Цяпер мы прадоўжым удзельнічаць у вялікіх турнірах, – сказала Сабаленка. – Мы проста атрымліваем асалоду ад гульні. Няма ніякага ціску. Усё па-іншаму, чым у адзіночным разрадзе. Розныя эмоцыі, ну і магчымасць атрымаць яшчэ адзін трафей у калекцыю.

– Гэта весела. Ніякага ціску, – згаджаецца з беларускай Мертэнс. – І мы стараемся ўдасканальваць свае навыкі як адзіночнага, так і парнага гульца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках