26 красавiка 2024, Пятніца, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўская «Белая Русь» прыняла план падрыхтоўкі і ўдзелу ў маючых адбыцца «выбарчых кампаніях»

19
Лукашэнкаўская «Белая Русь» прыняла план падрыхтоўкі і ўдзелу ў маючых адбыцца «выбарчых кампаніях»

Пасяджэнне адбылося сёння ў БДУІР.

Лукашэнкаўская арганізацыя «Белая Русь» прыняла план падрыхтоўкі і ўдзелу аргструктур у кампаніях па «выбарах» прэзідэнта Беларусі і «выбарах» дэпутатаў палаты прадстаўнікоў.

Пра гэта БелТА паведаміў намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Аляксандр Шацько.

Сёння ў БДУІР прайшло пасяджэнне рэспубліканскай рады РГА «Белая Русь». Галоўным пунктам парадку дня было планаванне падрыхтоўкі арганізацыі да «выбарчых кампаній».

«Асноўнымі пытаннямі былі ўдзел у прэзідэнцкіх і парламенцкіх «выбарах», стварэнне груп падтрымкі кандыдатаў у дэпутаты, актывізацыя працы ў тым ліку і назіральнікаў, праца агітацыйных груп. Ішла гаворка пра адзіную платформу, сацыялагічныя маніторынгавыя даследаванні ў кожнай акрузе паасобку - для дапамогі сваім кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах. Прыняты план падрыхтоўкі і ўдзелу аргструктур у выбарчых кампаніях па «выбарах» прэзідэнта і дэпутатаў палаты прадстаўнікоў», - распавёў Аляксандр Шацько.

Ён адзначыў, што пакуль нельга сказаць у колькіх акругах арганізацыя падтрымае сваіх прадстаўнікоў, бо кампанія яшчэ не стартавала. Аднак напэўна іх колькасць будзе больш за 70 - цяпер у «палаце прадстаўнікоў» 79 «дэпутатаў» - сябры «Белай Русі».

Арганізацыя таксама правядзе семінар у падрыхтоўцы кіраўнікоў аргструктур да выбараў. Плануецца, што ён пройдзе 18 траўня на базе Гомельскай абласной арганізацыі «Белай Русі».

«У сакавіку-красавіку ідуць справаздачна-выбарчыя сходы. Дзесьці з'яўляюцца новыя старшыні, мяняем і абнаўляем структуру», - падзяліўся планамі Шацько.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках