26 красавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У крамах Баранавічаў выявілі крымскую гарбату з кішачнай палачкай

11
У крамах Баранавічаў выявілі крымскую гарбату з кішачнай палачкай
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэта тая ж гарбата, якая ўваходзіла ў паёк донара крыві ў Менску, толькі рассыпной, а не ў пакеціках.

У Баранавічах з продажу ў крамах канфіскавалі травяны чай «Крымскі букет», «Агульнаўмацавальны» і «Заспакаяльны» вытворчасці севастопальскай кампаніі «Дабрыня-Дар». Як паведамілі «Еўрарадыё» ў Берасцейскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту, ён не адпавядае патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза ТР МС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі».

У крымскай гарбаце спецыялісты выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі, падвышанае ўтрыманне цвілі і падвышанае ўтрыманне дрожджаў.

Пасля праверкі травяны чай «Крымскі букет», «Агульнаўмацавальны» і «Заспакаяльны» забаронены да ўвозу і абарачэння на тэрыторыі Беларусі.

Як паведамлялі СМІ, не рассыпны, а чай у пакуначках London Tea Club вытворчасці «Дабрыня-Дар» уваходзіў у харчовы набор, які кожны донар атрымлівае пры здачы крыві ў Гарадскім цэнтры трансфузіялогіі пры менскай клінічнай лякарні №6. Пастаўкі адбываліся афіцыйна - праз тэндэры на сайце дзяржаўных закупак.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках