26 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старэйшая дачка Назарбаева стала спікеркай сэната Казахстана

21
Старэйшая дачка Назарбаева стала спікеркай сэната Казахстана
ДАРЫГА НАЗАРБАЕВА

За яе кандыдатуру прагаласавалі ўсе 44 сэнатары.

Дачка былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Дарыга была абраная спікеркай сэната краіны.

За адпаведную пастанову прагаласавалі ўсе 44 сенатары, паведамляе NUR.KZ.

Кандыдатуру Дарыгі Назарбаевай унёс выканаўца абавязкаў прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

Дарыга Назарбаева была дэпутаткай ніжняй палаты парламента Казахстана (мажыліса). Займала пасаду віцэ-спікеркі мажыліса, была намесніцай прэм'ер-міністра Казахстана. З 2016 года - дэпутатка сэната Казахстана.

Напярэдадні Нурсултан Назарбаеў заявіў, што мае намер пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы.

Выканаўцам абавязкаўпрэзідэнта стаў экс-спікер Сэнату краіны Касым-Жамарт Такаеў.

Пры гэтым Назарбаеў застанецца старшынём Савета бяспекі, кіраўніком партыі Нур Атан, чальцом Канстытуцыйнага савета.

Нурсултан Назарбаеў быў прэзідэнтам Казахстана з красавіка 1990 года.

На першых усенародных выбарах у краіне ў снежні 1991 года, якія праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове, ён набраў 98,7% галасоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках