26 красавiка 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Праграміст паказаў на мапе, як у Менску ходзіць транспарт

5
Відэафакт: Праграміст паказаў на мапе, як у Менску ходзіць транспарт

На стварэнне мапы праграміст выдаткаваў дзень.

Сталічны праграміст стварыў карту, на якой паказаў, як у Менску ходзіць грамадскі транспарт з раніцы і да вечара і ў час розруху, піша tut.by.

Праграмісту Аляксандру Мархвіду 30 гадоў. Часам ён стварае мапы руху таго ці іншага транспарту, чарговая - дзеля асабістай цікавасці.

Гэтым разам Аляксандр выкарыстаў расклад усяго транспарту ад «Менсктрансу» ў будні дзень і намаляваў «мурашак» на карце. Са слоў Аляксандра, мапа не для практычнага карыстання, але яна паказвае, куды сталічны транспарт ходзіць інтэнсіўна, а ў якія раёны ходзіць радзей. Напрыклад, па вуліцы Нававіленскай або ў раёне Аэрадромнай.

Легенда мапы: чырвоныя - аўтобусы, сінія - тралейбусы, шэрыя - трамваі, чорныя - метро. Маршрутак няма, бо у агульным доступе няма іх раскладу. Унізе ўказаны час і колькасць транспартных сродкаў. Так, напрыклад, у час розруху у 7 раніцы і да 17 гадзін дня ў горадзе ходзіць блізу 1500 грамадскіх транспартных сродкаў.

На мапу, са слоў праграміста, ён выдаткаваў дзень. Складанасцяў не ўзнікала, але заўважае, што ў публічны доступ не даюць рэальныя каардынаты транспарту, па якіх «Мінсктранс» і «Яндэкс» умеюць паказваць фактычнае месцазнаходжанне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках