1 траўня 2024, Серада, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Я прыходжу на адзін тэрмін

34
Зяленскі: Я прыходжу на адзін тэрмін
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Шоўмэн патлумачыў, што пастанавіў ісці ў прэзідэнты Украіны таму, што адчувае перад краінай абавязак.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны, шоўмэн Уладзімір Зяленскі заявіў, што збіраецца ісці на адзін тэрмін прэзідэнцтва, калі пераможа.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю журналістам, якое апублікаваў штаб Уладзіміра Зяленскага, паведамляе Цензор.НЕТ.

Ён патлумачыў, што пастанавіў ісці ў прэзідэнты таму, што адчувае перад краінай абавязак.

"Гэта больш, чым абавязак. Таму што мы павінны сваёй краіне, яна нас падняла. З'явіўся рэальны вакуум у палітычнай прасторы, дзе народ не верыць ніводнаму з топавых палітыкаў, якія ёсць сёння. Я хачу нешта зрабіць. Я хачу гэта змяніць. Хачу прывесці прафесійных і прыстойных людзей ва ўладу. У прынцыпе, тэмбр і настрой палітычнага істэблішменту я вельмі хацеў бы памяняць, наколькі гэта магчыма. Але я прыходжу на адзін тэрмін, таму што ў нас усе палітыкі, якія сёння прыходзяць ва ўладу, думаюць пра тое, а што будзе праз пяць гадоў. Не пра тое, што цяпер трэба развязваць праблемы, а кім я буду праз 5 гадоў і як так зрабіць, каб я застаўся", – сказаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што разумее, што ягоны рэйтынг можа ўпасці.

"Я не думаю пра свой рэйтынг. Я ў гэтым, дзякуй Богу, вольны. І вядома ж, я хачу пакінуць след у гісторыі, зразумелай гісторыі, сумленнай гісторыі. Таму што я думаю цяпер канкрэтна пра сваіх дзяцей», – адзначыў кандыдат у прэзідэнты Украіны.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках