26 красавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Мы атрымалі ад Расеі дакументы з прапановамі аб далейшым «паглыбленні інтэграцыі»

45
Макей: Мы атрымалі ад Расеі дакументы з прапановамі аб далейшым «паглыбленні інтэграцыі»
УЛАДЗІМІР МАКЕЙ

Кіраўнік МЗС не стаў казаць, што прапанавала РФ.

Пра гэта кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заявіў у час наведвання мемарыяльнага комплексу «Хатынь», піша tut.by.

- Падчас сустрэч нашых кіраўнікоў абмяркоўваліся розныя пытанні, звязаныя з нашымі ўзаемастасункамі, былі перададзеныя адпаведныя матэрыялы, над гэтымі матэрыяламі беларускі бок цяпер працуе, - растлумачыў Макей.

Што менавіта прапануе расейскі бок, кіраўнік МЗС не стаў гаварыць.

- Там прапановы аб далейшым паглыбленні інтэграцыі, - сказаў Уладзімір Макей.

Учора расейскае МЗС упершыню публічна агучыла, што «расейскім бокам падрыхтаваныя канструктыўныя прапановы, якія былі перададзеныя беларускім калегам», што тычацца рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні «саюзнай дзяржавы», гэта значыць, «больш цеснай інтэграцыі».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках