26 красавiка 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брата Віталя Рымашэўскага выклікалі ў СК

3
Брата Віталя Рымашэўскага выклікалі ў СК
ВІТАЛЬ РЫМАШЭЎСКІ

Сустаршыня БХД расцэньвае гэта як палітычны пераслед.

Пра гэта палітык паведаміў Charter97.org.

«Гадзіну таму раптоўна ў Следчы камітэт выклікалі майго роднага брата Сяргея Рымашэўскага. Брат даўно займаецца бізнэсам, ніяк не звязаны з палітыкай.

Падстава - «апытанне адносна забойства дзяўчыны ў Бабруйску 20 гадоў таму».

Званок у канцы працоўнага дня, выклік без позвы. СК заўтра яшчэ абяцае працягнуць размову. Мабыць, наш СК як НК - працуе і дзень і ноч і ў выхадныя. Знерваваліся, мабыць перад Днём Волі.

Расцэньваю гэта выключна як палітычны пераслед і ціск на мяне асабіста праз маіх блізкіх і маю сям'ю. Паўторам сцэнару 2010 года, калі КДБ пагражаў нават маёй падгадаванай дачцэ.

Імя следчага, які тэлефанаваў - Буцько Дзмітрый», - распавёў Віталь Рымашэўскі..

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках