26 красавiка 2024, Пятніца, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

500 дзеячаў грамадства і культуры Беларусі звярнуліся да Далі Грыбаўскайтэ

5
500 дзеячаў грамадства і культуры Беларусі звярнуліся да Далі Грыбаўскайтэ
ФОТА: SVABODA.ORG

Беларусы выступаюць за тое, каб на магілах паўстанцаў Каліноўскага былі надпісы на беларускай мове.

Зварот тычыцца перапахавання астанкаў паўстанцаў 1863-1864 гадоў, павешаных царскімі ўладамі. Астанкі знайшлі на гары Гедыміна ў Вільні. Генетычная экспертыза выявіла: сярод пахаваных - і Кастусь Каліноўскі. Беларуская грамадскасць звяртаецца да прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ, прэм'ер-міністра Літвы Саўлюс Сквернялісу, іншых упаўнаважаных асобаў. На момант атрымання звароту рэдакцыяй nn.by зварот падпісалі блізу 500 чалавек. Подпісы працягваюць паступаць.

LR Prezidentei Daliai Grybauskaitei

Daukanto a. 3, LT-01122 Vilnius

LR Ministrui Pirmininkui Sauliui Skverneliui

Gedimino pr. 11, LT-01103 Vilnius

LR Seimo Pirmininkui Viktorui Pranckiečiui

Gedimino pr. 53, LT-01109 Vilnius

LR Užsienio reikalų Ministrui Linui Linkevičiui

J.Tumo-Vaižganto g. 2, LT-01511 Vilnius

LR Kultūros Ministrui Mindaugui Kvietkauskui

Jono Basanavičiaus g. 5, Vilnius 01118

Беларуская грамадскасць з хваляваннем сочыць за працэсам перапахавання паўстанцаў 1863-1864 гадоў, знойдзеных на гары Гедыміна.

Тыя паўстанцы - нацыянальныя героі не толькі Літвы і Польшчы, але і Беларусі.

Сярод іх Кастусь Каліноўскі - сімвал барацьбы беларусаў за сваю незалежнасць, чалавек, які выдаваў першую газету на беларускай мове. Яго прыклад натхняе і цяперашняе пакаленне беларускай моладзі на барацьбу за свабоду і самавызначэнне.

Паўстанцы - літоўцы, беларусы, палякі - разам змагаліся з царскімі акупантамі, разам аддавалі сваё жыццё, разам размаўлялі па-беларуску, літоўску, польску, каб Літва, Беларусь, Польшча сталі свабоднымі.

Магілы паўстанцаў будуць месцам паломніцтва маладых беларусаў. Дзеля будучыні Беларусі важна, каб надпісы на іх магілах былі і на беларускай мове. Просім улічыць гэта пры развязанні пытанняў перапахавання. Гэта дапаможа збліжэнню беларускага і літоўскага народаў, якія маюць агульную тысячагадовую гісторыю.

Сярод падпісантаў - першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, пісьменнік Уладзімір Арлоў, музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках