26 красавiка 2024, Пятніца, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністарка юстыцыі Балгарыі сышла ў адстаўку пасля карупцыйнага скандалу

2
Міністарка юстыцыі Балгарыі сышла ў адстаўку пасля карупцыйнага скандалу
ЦЭЦКА ЦАЧЭВА
ФОТА: RFE/RL

23 сакавіка Цэцку Цачэву выклікалі да прэм'ера для дачы тлумачэнняў у сувязі з купляй элітнай нерухомасці заніжаным коштам.

Міністарка юстыцыі Балгарыі Цэцка Цачэва сышла ў адстаўку пасля карупцыйнага скандалу. У суботу раніцай яна была выкліканая да прэм'ера краіны для дачы тлумачэнняў аб куплі элітнай нерухомасці заніжаным коштам, у якой яе абвінавацілі журналісты і Грамадскі антыкарупцыйны фонд, паведамляе Балгарская служба «Радыё Свабода».

У сакавіку балгарскае выданне «Буйвал», Балгарская Служба «Радыё Свабода» і Антыкарупцыйны фонд апублікавалі расследаванне аб продажы забудоўшчыкам Arteks элітнага жылля заніжаным коштам чатыром высокапастаўленым палітыкам з кіроўнай партыі «Герб». Год таму партыя ўнесла папраўкі ў заканадаўства, якія дазваляюць забудоўшчыку пабудаваць хмарачос у сталіцы краіны - Сафіі.

Цачэва заявіла, што яе сумленне чыстае, і што яна сама папрасіла пра расследаванне абставінаў, пры якіх яна набыла кватэру. З яе слоў, яе адстаўка была добраахвотнай, каб згадка яе імя ў скандале не ціснула на «Герб» і прэм'ер-міністра Бойка Барысава, які ўзначальвае партыю.

Лідарка перадвыбарчага спісу апазіцыйнай кааліцыі БСП Алена Ёнчава запатрабавала, каб у адстаўку сышлі таксама іншыя фігуранты скандалу - намеснік старшыні «Герб» Цветан Цвятанаў, дэпутат Веждзі Рашыдаў і намеснік міністра спорту Ваня Колева. Прэм'ер-міністр заявіў, што ў партыі абмяркуюць сітуацыю пасля вяртання Цветанава з рабочай паездкі ў ЗША.

У траўні ў Балгарыі пройдуць выбары ў Еўрапарламент, на восень у краіне запланаваныя мясцовыя выбары.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках