26 красавiка 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нарвэгіі ў круізнага лайнера Viking Sky адмовіў рухавік

У Нарвэгіі ў круізнага лайнера Viking Sky адмовіў рухавік
Иллюстрационное фото

Ратавальнікі пачалі эвакуаваць 1 300 пасажыраў.

Ратавальнікі пачалі эвакуаваць людзей з круізнага лайнера Vikings Sky, у якога адмовілі рухавікі ля заходняга ўзбярэжжа Нарвэгіі, на борце знаходзіліся блізу 1 300 пасажыраў і чальцоў экіпажу. Пра гэта паведамляе нарвэжская газета Verdens Gang са спасылкай на паліцыю Нарвэгіі і ратавальнікаў, паведамляе РБК.

Лайнер паслаў сігнал бедства пасля таго, як пачаў дрэйфаваць у бок сушы. Пазней экіпажу ўдалося запусціць адзін з рухавікоў судна і стаць на якар прыкладна за 2 км ад берага.

У выратавальнай аперацыі ўдзельнічаюць чатыры гелікаптэры і некалькі суднаў, выратаваных пасажыраў дастаўляюць гелікаптэрамі ў пункт часовага размяшчэння каля горада Мольдэ.

Эвакуацыя праз паветра можа заняць шмат часу, улічваючы дрэнныя варункі надвор'я, паведамілі газеце ў паліцыі. Хуткасць ветру ў раёне, дзе знаходзіцца лайнер, складае 38 вузлоў, а хвалі дасягаюць вышыні да 4 м. Праз моцны шторм пасажыраў нельга эвакуаваць на выратавальных шлюпках, бо яны могуць перакуліцца.

Выратавальная аперацыя, у якой удзельнічаюць 75 чалавек, трывае. Цяпер на бераг дастаўленыя блізу 100 пасажыраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках