19 красавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыцэнка: На пасадзе прэм'ер-міністра Украіны я хачу бачыць Садовага

2
Грыцэнка: На пасадзе прэм'ер-міністра Украіны я хачу бачыць Садовага
АНАТОЛЬ ГРЫЦЭНКА
ФОТА: РАСЦІСЛАЎ ГОРДАН/GORDONUA.COM

У выпадку перамогі кандыдат у прэзідэнты Украіны вылучыць мэра Львова на пасаду прэм'ер-міністра.

Пра гэта Анатоль Грыцэнка сказаў падчас «Маршу адзінства дзеля парадку» ў Львове, піша inforesist.org.

«Мяне часта пыталіся, каго на пасадзе прэзідэнта я хацеў бы бачыць прэм'ер-міністрам. Гэта Андрэй Іванавіч Садовы. Я ўпэўнены, гэты чалавек зробіць годную справу. Цяпер ужо ў агульнадзяржаўным маштабе. Ён ведае эканоміку, сацыяльную сферу, ведае, што баліць у людзей. У нас не будзе канфлікту паміж прэзідэнцкай і ўрадавай вертыкаллю. Мы атрымаем большасць у парламенце. Будзе сфармаваны ўрад і гэта будзе адказная палітыка. Мы зробім гэтую цяжкую справа», - сказаў Анатоль Грыцэнка.

Садовы пры гэтым заявіў, што на выбарах будзе галасаваць менавіта за Грыцэнку.

«У нас ёсць асаблівыя рысы характару. Гэта патрыятызм і жаданне перамен. Гэта штурхае нас наперад. Я веру, што мы навядзём парадак. Трэба проста прыйсці і прагаласаваць. Я сваю пастанову прыняў. Я буду галасаваць за Анатоля Грыцэнку», - адзначыў Андрэй Садовы.

Нагадаем, 1 сакавіка Андрэй Садовы заявіў, што здымае сваю кандыдатуру з выбараў прэзідэнта і падтрымлівае Анатоля Грыцэнку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках