20 красавiка 2019, Субота, 18:20
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Расейцы масава ўцякаюць з Крыма

21

Спыніць гэтую тэндэнцыю ніяк нельга.

З моманту акупацыі ўкраінскай паўвыспы крамлёўскія злачынцы займаліся падрыхтоўкай да другога «рэферэндуму», які яны вельмі хочуць правесці «паводле ўсіх дэмакратычных нормаў», маўляў, першы раз свет не прызнаў, але давайце зноў паспрабуем, піша журналіст Аляксей Чыбісаў для inforesist.org.

Аб другім «галасаванні» ў абмен на Данбас і спыненне актыўнай фазы тэрактаў пуцінскія ваеўнікі гавораць ужо даўно, вядома, пакуль ніхто на шантаж не паддаўся. Але расейцы ўсё ж актыўна рыхтуюцца: ужо шосты год робяць жыццё крымскіх татараў і праўкраінскіх жыхароў немагчымым. На паўвыспу масава завозяць некарэнных жыхароў расейскай правінцыі, каб яшчэ больш русіфікаваць і без таго ачмуранае прапагандай насельніцтва.

Толькі паводле афіцыйных звестак нашага Міністэрства ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб у Крым для пошуку лепшага жыцця прыехала не менш за 400 000 грамадзян РФ. Ім казалі пра шыкоўную працу, маляўнічыя мясціны і танную нерухомасць. Спачатку плынь прыхадняў была вялікая, нават не сярод вайскоўцаў УС РФ, але пасля трох гадоў падзення камянёў з неба «радзіма» сталася для акупантаў занадта сібернай. Працоўных месцаў мала, турыстаў няма наогул, няма хоць нейкай нармальнай банкавай сістэмы і з крымскай рэгістрацыяй немагчыма атрымаць ніводнай візы. Да ўсяго дадалося і тое, што тэрарыстычная ўлада пачала забіраць і руйнаваць набытыя дамы, сцвярджаючы, што зямлю пад іх выдалі яшчэ за Украінай і гэта «было незаконна».

Карацей, праблемных момантаў ад пераезду ў прыхільнікаў Пуціна было значна больш, чым прыемных. Да вышэйапісаных яшчэ можна дадаць праблемы з электразабеспячэннем, поўная адсутнасць хоць якога медыцынскага абслугоўвання і татальны заняпад наваколля - перасыханне саланчакоў, здабыча і выкарыстанне атручанага радыяцыяй пяску і выкіды ў Армянску.

А калі звярнуць увагу яшчэ і на маскоўскія кошты пры вельмі нізкіх пенсіях і заробках, то жыццё акупантаў наогул можна назваць існаваннем. Як на Данбасе, але не страляюць. Гэтым аргументам Аксёнаў, Пуцін ды іншыя тэрарысты і апраўдвалі дрэннае жыццё ў Крыме, але ўсяму надыходзіць канец. Тутэйшыя жыхары зненавідзелі незадаволеных прыхадняў, абвінавачваючы іх ва ўсіх сваіх бедах. А шукальнікі лепшага жыцця на анэксаванай паўвыспе выявіліся "не патрыётамі Крыму» і пачалі масава вяртацца ў свае Чэлябінскі.

Для тэрарыстычнай ўлады адток грамадзян РФ з паўвыспы - вельмі балючая тэма. Прынамсі таму, што спыніць гэтую тэндэнцыю ніяк нельга, а вабіць новых «ватнікаў» пажыць у нецывілізаваным нават паводле стандартаў Расеі месцы ўжо няма чым. Так, планы Пуціна апынуліся пад пагрозай.