26 красавiка 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскія вайскоўцы прыбылі ў Каракас на трох аўтобусах

16
СМІ: Расейскія вайскоўцы прыбылі ў Каракас на трох аўтобусах
Фота: Federico Black / Twitter

Група з 100 чалавек застанецца ў сталіцы Венесуэлы.

Расейскія вайскоўцы, якія прыбылі 23 сакавіка ў міжнародны аэрапорт Майкеціі імя Сымона Балівара ў Каракасе, магчыма, застануцца ў сталіцы Венесуэлы, дзе будуць дзейнічаць у кантакце з венесуэльскім спецназам, войскам і паліцыяй, паведаміў 24 сакавіка венесуэльскі сайт Crimenes sin castigo.

23 сакавіка журналіст Хаўер Маёрка паведаміў, што дэлегацыю з 100 расейскіх вайскоўцаў у Венесуэле ўзначальвае генерал Васіль Танкашкур. Расейцы прыбылі на самалёце Іл-62М. На другім самалёце, Ан-124-100, у Каракас даставілі груз на 35 тон.

Crimenes sin castigo піша, што ў аэрапорце расейскую дэлегацыю сустракалі дырэктар управы інтэграцыі і міжнародных справах Міністэрства абароны Венесуэлы віцэ-адмірал Марыяна Мата Кіхада і дырэктар сіл спецыяльнага прызначэння Эдгар Альфонса Коліна Рэес.

"Частка расейскай дэлегацыі правяла суботу ў расейскіх дыпламатычных установах, у той час як большасць адправілася ў міністэрства абароны на трох аўтобусах з узмоцненым суправаджэннем", - паведаміла выданне.

Адзначаецца, што ў снежні 2018 года Танкашкур сустракаўся з гетманам войска Венесуэлы адміралам Рэміхіё Себальёсам у Каракасе з намерам падрыхтаваць комплекс мерапрыемстваў для падвышэння аператыўнай гатоўнасці венесуэльскіх узброеных сілаў.

Маёрка апублікаваў на сваім канале ў YouTube відэа прыбыцця расейскага самалёта ў Венесуэлу.

У Венесуэле трывае палітычны крызіс. 10 студзеня Нікалас Мадура, які набраў больш за ўсіх галасоў на выбарах 2018 года, прынёс прысягу прэзідэнта. 15 студзеня падкантрольны апазіцыі парламент прызнаў Мадуру ўзурпатарам.

23 студзеня кіраўнік парламента Хуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны.

ЗША, большасць краін Лацінскай Амерыкі і Еўразвязу прызналі Гуайдо прэзідэнтам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках