26 красавiка 2024, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прапанавалі пераняць расейскі досвед «грамадскага кантролю» за інтэрнэтам

25
Улады прапанавалі пераняць расейскі досвед «грамадскага кантролю» за інтэрнэтам

У Беларусі створаць «Лігу бяспечнага інтэрнэту»?

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась у інтэрв'ю tut.by заявіў, што Беларусі трэба пераймаць расейскі досвед грамадскага кантролю за інтэрнэтам:

«Можна звярнуцца да досведу той жа Расеі, там ёсць добраахвотнае грамадскае аб'яднанне. Так, яно патрануецца дзяржавай і ўзаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі - але тысячы людзей на валанцёрскіх пачатках у свой вольны час манітораць інтэрнэт з тым, каб выявіць там забароненую інфармацыю. Напрыклад, прапаганду гвалту, парнаграфію, наркотыкі. Яны выяўляюць усё гэта і накіроўваюць у адпаведныя органы», - распавёў кіраўнік Савета бяспекі.

Зась заявіў, што ў Беларусі ёсць нямала людзей, гатовых дапамагаць уладзе сачыць за інфармацыяй у інтэрнэце і рабіць нашую інфармацыйную прастору бяспечнай.

Калі казаць пра «расейскі досвед», то ў РФ існуе «Ліга бяспечнага інтэрнэту». Гэтая арганізацыя займаецца «выкараненнем небяспечнага кантэнту шляхам самаарганізацыі прафесійнай супольнасці, удзельнікаў інтэрнэт-рынку і шараговых карыстальнікаў».

Арганізацыя ініцыявала стварэння Адзінага рэестру забароненых сайтаў РФ, а яе дзейнасцю можна назваць цэнзураванне інфармацыі ў інтэрнэце з дапамогай «праваслаўных IT-спецыялістаў».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках