26 красавiка 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчука за каментар пра Дзень Волі аштрафавалі на $181

7
Менчука за каментар пра Дзень Волі аштрафавалі на $181

У сацсетцы ён прапанаваў выйсці ўсім 25 сакавіка на плошчу Якуба Коласа ў Менску.

Як стала вядома ПЦ «Вясна», яшчэ раніцай 22 сакавіка быў затрыманы Уладзіслаў Швед, які пад допісам у паблік «Мая краіна Беларусь» Вконтакте пакінуў каментар, дзе прапанаваў выйсці ўсім 25 сакавіка на пл. Якуба Коласа ў Менску.

Сёння ён быў асуджаны ў судзе Фрунзенскага раёна Менска паводле арт. 23.34 КоАП («Парушэнне ўсталяванага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў») да штрафу ў 15 базавых велічынь.

Тры дні ён правёў да суду ў ІЧУ. Уладзіслаў Швед распавёў, што позна ўвечары да яго ў камеру трапіў 44-гадовы Ілля, затрыманы за тое, што ехаў на самакаце па пл.Я. Коласа з бел-чырвона-белым сцягам. Суд над ім павінен быў адбыцца сёння ў судзе Савецкага раёна Менска.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках