26 красавiка 2024, Пятніца, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завод «Аліварыя» пераймянуюць

46
Завод «Аліварыя» пераймянуюць

Заводу вернуць гістарычную назву.

Здаецца, «Аліварыя» хоча перайменавацца ў «Багемiю». У пацверджанне гэтага Telegram-канал «Мерзкий Кокобай» выклаў фота завода, які знаходзіцца на скрыжаванні менскага праспекта Машэрава і вуліцы Багдановіча. На здымках шыльда змянілася.

The Village піша, што прэс-служба завода гэта пацвярджае. «Сапраўды ёсць новыя сюжэты шыльдаў вонкавых рэкламных канструкцый, якія пададзеныя на ўзгадненне ў «Менскрэклама». Таксама можам пацвердзіць сапраўднасць макетаў, якія з'явіліся ў сеціве», - кажуць там.

Піўзавод называўся «Багеміяй» у пачатку XX стагоддзя. У 1864 годзе менскай мяшчанкай Кіжлай Фрумкінай на месцы цяперашняга завода быў пабудаваны драўляны бровар, а ў 1894 годзе на гэтым месцы граф Караль Гутэн-Чапскі пабудаваў паравы піваварны завод «Багемія».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках