26 красавiка 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Літвы: Дзверы ў NATO адчыненыя для Украіны

2
Міністр абароны Літвы: Дзверы ў NATO адчыненыя для Украіны
РАЙМУНДАС КАРОБЛІС
ФОТА: WIKIPEDIA

Альянс вяртаецца да свайго класічнага аблічча і мэтаў.

29 сакавіка спаўняецца 15 гадоў з дня ўступлення Літвы, Латвіі і Эстоніі ў склад NATО - Паўночнаатлантычнага Альянсу. З гэтай нагоды сайт Сharter97.org пагаварыў з Раймундасам Кароблісам, міністрам абароны Літвы.

- Для Літвы сяброўства ў Паўночнаатлантычным Альянсе гэта...?

- Бяспека, а паколькі мы знаходзімся паміж Захадам і Усходам - пытанне бяспекі для нас выключна важнае. Зусім нядаўна была вайна ў Грузіі, потым агрэсія супраць Украіны. Калі б не тое, што Літва ў шэрагах NATO, наша сітуацыя хоць бы з пункту гледжання бяспекі была б зусім іншай.

- Што вы можаце сказаць пра выклікі, якія стаяць перад NATO?

- Натуральна, расейскі фактар. Альянс вяртаецца да свайго класічнага аблічча і мэтаў, якія ўключаюць абарону яго найбольш уразлівых у ваенным сэнсе чальцоў, у тым ліку і нас.

- У Еўропе гавораць аб стварэнні агульных, еўрапейскіх узброеных сіл. Гэта таксама можна расцэньваць як выклік для Альянсу?

- NATO - адзіны абарончы Альянс у Еўропе, і гэта ніхто не падвяргае сумневу. Гэтак жа сама зразумела, што краіны-чальцы NATO павінны прытрымлівацца сваіх абавязацельстваў. Падводзячы вынікі: галоўнае, каб гэтыя дзве ідэі не супярэчылі адна адной, а Паўночнаатлантычны Альянс заставаўся па-ранейшаму прыярытэтам.

- У перспектыве наступных 15-гадоў Альянсу: ці можна чакаць што Украіна зможа ўвайсці ў склад NATO?

- Хоць ва Украіне ў апошнія пяць гадоў адбыліся значныя змены, мы адзначаем, што гэтага пакуль недастаткова. Дэмакратычныя прынцыпы, такія як кантроль войска грамадзянскай супольнасцю, павінны выконвацца не толькі на паперы, але і ў рэальнасці. Патрабуецца прытрымлівацца стандартаў NATO ва ўзброеных сілах, і ў нарэшце важным застаецца пытанне менталітэту, адказнасці жаўнера. Украіна тут павінна прайсці свой шлях, каб увайсці ў дзверы Альянсу, расчыненыя для яе і для Грузіі.

- Што будзе, калі ў Беларусі з'явіцца усё больш і больш расейскіх вайскоўцаў?

- У такім выпадку становішча Літвы з пункту гледжання бяспекі значна ўскладніцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках