Як аршанцы святкавалі Дзень Волі
- 27.03.2019, 17:08
- 11,171
Ва ўсім горадзе былі вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі.
Дзень Волі з'яўляецца нацыянальным святам для многіх беларусаў. Сайт orsha.eu адабраў самыя цікавыя з дасланых у рэдакцыю фотаздымкаў, якія распавядаюць як сёлета аршанцы адзначалі гэтае свята.
Святкаваў кожны па-свойму. Нехта выйшаў на шпацыр па родным горадзе. У гэтым выпадку па Барані:
Хтосьці з'ездзіў у іншы горад. Напрыклад, гэта фота з канцэрту Змітра Вайцюшкевіча ў Дзень Волі ў Віцебску:
Хтосьці вывесіў сцягі ў сябе на дамах. Вось будучы дом у Дуброўне:
А вось дом у Вусці:
Хтосьці ўсклаў кветкі да помніка класіка:
А, вось, людзі заўважылі, што 25 сакавіка блокі для перагароджванне дарогі хтосьці паставіў роўненька бел-чырвона-белым спалучэннем:
Ну, і яшчэ адзін фотаздымак:
Нагадаем, 24 сакавіка быў затрыманы актывіст Зміцер Дашкевіч. 25 сакавіка стала вядома пра затрыманне віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды. Міліцыя цягам дня трымала ў аблозе дамы іншых актывістаў.
На святкаванні Дня Волі 25 сакавіка актывістка Алена Тоўстая прыкавала сябе кайданкамі да слупа на Кастрычніцкай плошчы ў Менску на знак пратэсту. Яна таксама была затрыманая супрацоўнікамі МУС.
На Кастрычніцкай плошчы Менска таксама затрымалі в.а. старшыні партыі АГП Мікалая Казлова і сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага.
У цэнтры Менска былі затрыманыя музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, якія збіраліся даць бясплатны канцэрт у гонар Дня Волі.
Затым міліцыя затрымала яшчэ некалькі чалавек, якія сабраліся адсвяткаваць Дзень Волі ў цэнтры сталіцы.
Увечары 25 сакавіка ў Менску з Цэнтральнага РУУС вызвалілі ўсіх затрыманых на Дзень Волі, акрамя Алены Талстой.