«Улады баяцца нас, як агню»
2- 30.03.2019, 20:00
- 14,604
Пратэсты ў Берасці супраць акумулятарнага завода трываюць.
Мітынг супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў вёсцы Тэльмы Берасцейскага раёна забаронены. Пра гэта паведаміў «Радыё Рацыя» юрыст Раман Кісляк.
Акцыя планавалася на стадыёне ДЮСШ (Дзіцячая спартыўная школа).
«Улады спаслаліся на тое, што ў гэтым жа месцы пройдзе іншае мерапрыемства, але якое менавіта яны не патлумачылі», - адзначыў ён:
- Мяркуем, паводле інфармацыі са школ, школьнікаў тэрмінова збіраюць на спартовае школьнае мерапрыемства. Улады баяцца не толькі ў горадзе Берасці такога мітынгу, але і за Берасцем, на стадыёне за некалькі кіламетраў ад горада. Усялякай публічнай актыўнасці супраць акумулятарнага завода ўлады баяцца, як агню.
Даслоўна год таму ўлады далі дазвол на арганізацыю мітынгу ў парку ваяроў-інтэрнацыяналістаў. З розных падлікаў у акцыі ўзялі ўдзел ад тысячы да двух тысяч удзельнікаў.